UnifiedControlPanel падае набор перамыкачоў для хуткага кіравання некаторымі функцыямі рухавічка (пераключэнне мовы, прагляд выточнага кода і да т. п.).
Усталёўка
Выкарыстанне
Усталюйце патрэбныя сцяжкі; запоўніце палі ўводу, калі трэба; націсніце кнопку запуску ці скасавання.
Па змаўчанні скрыпт прапануе наступныя опцыі:
- raw
- паказаць выточны код артыкула
- render
- паказаць адрэндэраны артыкул, але без стыляў і скрыптоў
- credits
- паказаць спіс рэдактараў артыкула
- history
- паказаць гісторыю змен артыкула
- purge
- калі не ведаеце, што гэта, то не скарыстайце; калі ведаеце, таксама не скарыстайце
- debug
- рэжым адладкі; гэта не тэставы рэжым, але ў тэставым рэжыме карысны
- safemode
- адключыць усе наладжвальныя (як карыстача, гэтак і сайта) скрыпты і стылі
- use(site/user)(js/css)
- адключыць выкарыстанне адпаведных скрыптоў і стыляў
- uselang
- скарыстаць мову; упішыце код мовы ў поле ўводу
- useskin
- скарыстаць скін; у дадзены момант даступны толькі адзін альтэрнатыўны скін (mercury/wikiamobile), які і ўсталяваны ў поле ўводу па змаўчанні
- diff
- паказаць розніцу версій; скарыстайце тэкставае поле, каб усталяваць параметры
Калі скрыпт выяўляе ў адрасе параметры пошуку (усё, што ідзе пасля знака ? у адрасе), ён дадасць знойдзеныя параметры на форму. Вынік можа атрымацца пацешным.
Наладжвальныя дзеянні
UnifiedControlPanel дазваляе дадаваць пэўныя карыстачом дзеяння. Пакрокавая інструкцыя:
- стварыць аб'ект для захоўвання канфігурацыі: (window.fng = window.fng || {}).ucp = window.fng.ucp || {};
- запоўніць масіў "moreactions" дзеяннямі:
fng.ucp.moreactions = (fng.ucp.moreactions || []).concat([<дзеянне1>, <дзеянне2>]);
Фармат дзеяння:
{
id: ідэнтыфікатар дзеяння
action: наўпростае дзеянне
caption: тэкст подпісу
title: тэкст усплывальнай падказкі
hasInput: boolean; ці патрэбна поле ўводу
inputSize: памер поля ўводу
inputPh: плэйсхолдар палі ўводу
inputVal: значэнне поля па змаўчанні
}
Можна таксама цалкам перазапісаць масіў дзеянняў, перавызначыўшы масіў actions.
Пераклад наладжвальных дзеянняў
Для наладжвальных дзеянняў можна дадаць пераклад тэксту і ўсплывальнай падказкі. Скрыпт скарыстае <ідэнтыфікатар дзеяння>label і <ідэнтыфікатар дзеяння>title у якасці перакладу адпаведных радкоў.