dev

Medals — скрыпт для выкарыстання на ўсёй вікі, які дазваляе адміністратарам ігнараваць стандартнае пашырэнне «Дасягненні» і рабіць свае дасягненні і ўзнагароджваць імі удзельнікаў, што дазволіць пазбавіцца ад злоўжывання рэдагаваннем, таго, што адбываецца пры выкарыстанні стандартнага пашырэння.

Installation

Usage

Акно налад

Акно налад

Усе налады скрыпту знаходзяцца асобна ад файла скрыпту, на сваёй старонцы — Project:Medals, што дазваляе ўдзельнікам ўносіць змены без праходжання праверкі JavaScript. Пераканайцеся, што вы абаранілі гэтую старонку так, каб яе маглі рэдагаваць толькі адміністратары! Акрамя таго, у скрыпце можна выкарыстоўваць спасылкі на малюнкі толькі з сервераў малюнкаў Фэндома, такіх як 'images' або 'vignette'.

Імпартаваўшы скрыпт пры дапамозе старонкі MediaWiki:Common.js, перайдзіце на старонку Project:Medals, якая будзе прапаноўваць вам стварыць старонку налад. Пасля гэтага, вы зможаце рэдагаваць яго з дапамогай спецыяльнага вокны.

Акно мае 3 ўкладкі з наладамі: Main, Users і Medals. Ніжэй дадзены тлумачэнні па запаўненні самых складаных ўкладак — Main і Users:

Класы скрыпту

Для змены афармлення скрыпту удзельнік можа выкарыстоўваць наступныя класы:

RewardModule
модуль з медалямі.
RewardImage
блок з выявамі медалёў.
RewardCount
блок у малюнку з колькасцю раз атрымання ўзнагароды.
badgetooltip
ўсплывалая падказка.
badgetooltiparrow
стрэлка над падказкай.

Вядомыя праблемы

Пасля ўстаноўкі скрыпту яго дадзеныя знаходзяцца асобна ад старонкі скрыпту, што можа выклікаць некаторыя праблемы з кэшам старонкі. Дадайце ?action=purge у канец URL або выкарыстоўвайце кнопку «Абнавіць», каб выправіць гэта.